Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2024 в 10:26, Обновлено 22 февраля 2024 в 10:32
Автор: Телеш С. П.
40 просмотров

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Выхаванцы нашага  дзіцячага сада   таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. 

Для дзяцей першай малодшай групы была праведзена акцыя “Разглядаем беларускія лялькi”. Выхаванцы iнтэгрыраванай групы разам з педагогам адправіліся ў музей у чамадане “Беларускай хатка”, гулялi з настольна-дыдыктычным дапаможнiкам "Мая сям'я". Для выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп вялiся гутаркi "Мая Беларусь", "Каб гучала мова". Было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчас якога дзеці гулялі у віктарыну “Гучы, слова, па-беларуску”, "Перакладчык".
Фота гл. па спасылцыhttps://sad11kalin.schools.by/photoalbum/1119184

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.