Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Чытаем казкі разам

Дата: 27 марта 2022 в 23:46
Автор: Телеш С. П.

Дата: сегодня в 23:19

Автор: Телеш С. П.

<article>

Чытаем па-беларуску для дзяцей

 

<article>

Беларускія казкі і фальклор цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзеная жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці і каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларусы вядомыя ў свеце сваёй мяккасцю, дабрынёй, талерантнасцю, смеласцю, працавітасцю, цярплівасцю, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і выдатным пачуццём гумару. Дзякуючы гэтым якасцям мы выжывалі ў сітуацыях, дзе выжыць было амаль немагчыма. І нашы казкі гэтаму вучаць. Сярод галоўных герояў у беларускіх казках практычна няма лайдакоў, гультаёў, баязліўцаў. Мудрасць перамагае ў казках “Не сілай, а розумам”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”, “Наймудрэйшы”. Увага дзіцяці звяртаецца на тое, як важна набыць жыццёвы вопыт, быць смелым, не баяцца працы. Разам з тым беларускія казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне. Іх карысна ўводзіць у жыццё дзіцяці ў любы час, і неабавязкова з мэтай казкатэрапіі.

<font color="#000000">«Муха-пяюха» (для дзяцей 2 - 3 гадоў)</font>

<font color="#000000"><font><font size="3">http://www.veselka.by/wp-content/uploads/2019/06/teatr.jpg</font></font></font><font color="#000000">Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:</font>
<font color="#000000">— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?</font>
<font color="#000000">— Я муха-пяюха. А ты хто?</font>
<font color="#000000">— А я на паліцах скрабатуха.</font><font color="#000000"> </font>Чытаць далей...


<font color="#000000">"Каза-манюка" (для дзяцей 4 - 5 гадоў)</font>

<font color="#000000"><font><font face="Times New Roman"><font><font size="3">https://nukadeti.ru/content/images/essence/tale/350/1178.jpg</font></font></font></font></font><font color="#000000">Жылі дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:</font>

<font color="#000000">— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што шла?</font>

<font color="#000000">Кажа каза:</font>

<font color="#000000"><font>— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...Чытаць далей...</font></font>


<font color="#000000"><font color="#000000"><font>Изображение</font></font>"Лісіца-хітрыца" (для дзяцей 5 - 6 гадоў)</font>

Жыў дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі ня было, толькі адна курачка Чубатка.

Жылі яны, жылі, дажыліся - няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:

- Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?

Баба замахала рукамі:

- Што ты, дзед, надумаўся! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я ня дам варыць. Чытаць далей...


"Сабака і воўк" (беларуская народная казка) Чытаць далей...

<font color="#000000"><font>"Вожык і Заяц" (беларуская народная казка) <font color="#0066cc"><font>Чытаць далей...</font></font></font></font>


Беларускія народныя песенькі і пацешкі для дзяцей 2 - 3 гадоў. Чытаць далей...

Беларускія народныя песенькі і пацешкі для дзяцей 3 - 4 гадоў. Чытаць далей...

Беларускія народныя песенькі і пецешкі для дзяцей 4 - 5 гадоў. Чытать далей...

Беларускія народныя песенькі і пацешкі для дзяцей 5 - 6 гадоў. Чытаць далей...

</article> </article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.