Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

“Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей сродкамі фальклорнага мастацтва”

Дата: 18 марта 2019 в 22:53, Обновлено 18 марта 2019 в 22:54
Автор: Телеш С. П.

Картинки по запросу картинка музыкальный работник

                                                                                              

   Разам з сучаснай нацыянальнай культурай фактарам захавання нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца фальклорнае мастацтва. Музычны фальклор традыцыйна з’яўляецца ўневерсальным матэрыялам, на аснове якога фарміруюцца пачатковыя прадстаўленні дзяцей аб нацыянальных традыцыях, быце, гісторыі, характары народа.

У працэсе далучэння дашкольнікаў да нацыянальнага музычнага фальклору фарміруюцца кампаненты музычнай культуры діцяці, папаўняецца і актывізуецца беларускі слоўнік.

Пачынаючы з самых першых элементарных рухаў, усе дзеянні дзіцяці саправаджаюцца песенькамі, так званымі пацешкамі або забаўлянкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць, з іх дапамогай прывучаюць да просценькіх гульняў.

            Забаўлянкі не аддзелены ад гульні з пальцамі, з ручкамі, ножкамі дзіця, яны ж суправаджаюць і розныя рухі, ягія робіць дзіця само, або з дапамогай дарослых: гушканне, качанне на назе, першыя крокі, і г. д.

            Найбольш пашыранай і вядомай пры гульні з ручкамі, з’яўляецца забаўлянка “Лады-лады-ладкі”, “сарока-варона”.

            Цешаць дзіця і гульнёй з ножкамі. Пры гэтым пальцы легенька стукаюць па ступні або пятачцы – “куюць “ ножку.

            Пацешкі (забаўлянкі) знаёмяць дзіця з навакольным жыццём, адчыняюць перад ім свет гукаў, рухаў, фарбаў, яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз іх дзеці засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняцці.

            Значнае месца у дзіцячым фальклоры зайаюць песні. З песень для дзяцей можна вылучыць вялікую групу твораў, сюжэты якіх звязаны з жывёльным светам. Найбольш пашыраныя ў дзіцячых песнях сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася у лазні; пра непаслухмянага казла, казу; Пескі пра сіўку-вароўку, пра сойку, дзятла і інш.

            Цалкам перайшлі у дзіцячы фальклор і песні-заклічкі – кароткія прыгаворы, звернутыя да сонца, дажджу, птушак, раслін:

Божая кароўка! Ці будзе заўтра пагодка?
Калі будзе, ляці ў поле,
А не будзе, сядзі дома.

            Такім чынам у дзіцячых песнях перадаюцца маральныя погляды народа, паказваецца праца і адносіны да яе. Усе гэтыя песні, не гледзячы на незвычайных дзеячых асоб, цесна звязаны з рэальным жыццем, бытам і звычаямі вескі.

            Да дзіцячай творчасці адносяцца і дражнілкі. Гэта невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца “супраціўнік”. Дражнілкі могуць накіроўваць свою сатыру на імя чалавека, нейкія яго своеасаблівыя якасці, знешні выгляд, рысы характару. Высмейваючы іншага, дзеці з дапамогаю дражнілак як бы сцвярджаюць уласную годнасць, перавагу над тым, каго крытыкуюць.

            Да гульнёвага фальклору адносяцца і лічылкі. Гэта невялікія вершаваныя творы гумарыстычнага характару, з дапамогай якіх вызначаецца ячарговасць у гульні, выбіраюцца дзеячыя асобы або вядучыя.

            Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць гульні. Гэта асноўная форма іх дзейнасці, змест жыцця. Без гульні не мысліцца дзяцінства.

            Характар гульняў змаяняецца перш за ўсе ў залежнасці ад узорсту дзяцей. Самыя маленькія дзеці, якія яшчэ не могуць выяўляць сваіх магчымасцей самастойна, прымаюць удзел у гульні пассіўна. Прасцейшыя такія гульні – “ладушкі”, “каза рагатая” і г. д. Набыццё самастойнасці ў дзеяннях вызначае наступны этап у гульнах, калі дзеці пачынаюць самі, без дапамогі і кіраўніцтва старэйшых, арганізоўваць свой час.

            Усе гульні можна падраздзяліць на два разрады: гульні, як мастацка-драматычнае дзеянне, і гульні, як сродак фізічнага выхавання.

            Прыказкі і прымаўкі ярка адлюстроўваюць багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы.

            Вялікую цікавасць у дзяцей вызывае разгадванне загадак. Думкі ў загадках выказваюцца ўмоўаю мовай, таму разгадванне загадак – гэта рэальнае ўзнаўленне ўтоеннага за метафарычнымі вобразамі. Гэта складаны працэсс, авалодваючы якім у дзіцяці актыўна фарміруецца мысленне, ён вучыцца мысліць лагічна, развівае паэтычна-вобразнае бачанне навакольнага свету, мова становіцца больш багатай.

            Сярод шматлікіх жанраў фальклора першае месца займаюць казкі. Казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-невелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі, заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.

            Ўсімі сваімі паэтычнымі сродкамі казка настаўляе дзіця, паказвае яму, што добра, а што дрэнна, вучыць адрозніваць дабро і зло, верыць у справядлівасць і робіцца гэта проста без усялакага навязвання і маралізавання. Народнае казачнае мастацтва замацоўвае ў дзецях аптымістычнае ўспрманнее жыцця, вучыць марыць і працягваючы іх фантазію прабуджае творчыя здольнасці і імкненні, выхоўвае любоў да айчыны.

            Дзіцячы фальклор захоўвае сваё значэнне і зараз. Гэта аснова для развіцця сучаснасці і дзіцячай творчасці. Нездарма да яго звятраюцца паэты і пісьменнікі, кампазітары, працуючы над творамі для дзяцей. Нездарма ўзоры традыцыйнага фальклору друкуюцца ў дзіцячых часопісах і газетах, выходзяць асобнымі выпускамі.

            Разглядаючы каштоўнасць і непаўторнасць фальклорных форм, можна зрабіць наступныя вывады:

  • Фальклор дае багаты і разнастайны матэрыял у працэссе навучання дашкольнікаў;
  • Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў бярэ свае карані ў творах вуснай народнай творчасці;
  • Перыяд ранняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап для знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці;
  • Калыханкі – лепшыя творы дзіцячага фальклору, праз якія дзеці атрымліваюць першыя ўяўленні аб навакольным свеце;
  • Пацешкі, дразнілкі, лічылкі, дзіцячыя песні, гульні, прымаўкі і прыказкі, як від жанру дзіцячага фальклору, срыяюць развіццю ершых рухаў дяцей, наладжванню эмацыянальнага кантакта паміж дарослымі і малым, засвойванню маральных і працоўнх норм і разуменняў;
  • Казка – своеасаблівы фальклорны жанр, які спрыяе ўмацаванню ў дзяцей аптымістычнага жыцця, садзейнічае развіццю творчасці і фантазіі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.