Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла галоўнае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Найбольш эфектыўныўнымі напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс установы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца:
1.Арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх сходах.
2.Правядзенне ва ўстановах дашкольнай адукацыі дзен беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка", "Лялькі з саломы і льну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаемства з прадметамі сялянскага побыту").
3. Арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры.
4. Правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору.
5.Правядзенне кніжных выстаў, дзен беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры.
6. Арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў раместваў, завочных падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаеміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамествамі; дасягненнямі беларускага народу.
Матэрыял для гульневай дзейнасці:
- Рухомыя гульні : "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".
- Дыдактычныя гульні:
Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове", "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".
Сярэдні ўзрост: "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".
Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".
Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, легка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.
Формы работы педагогаў установы дашкольнай адукацыі з бацькамі.
- Індывідуальныя формы:
- стварэнне герба сям’і, радаводу;
- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;
- прыгатаванне страў беларускай кухні;
- мэтавыя прагулкі па горадзе;
- наведванне музеяў, выстаў;
- складанне апавяданняў на розныя тэмы;
- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;
- анкетаванне бацькоў.
- Калектыўныя формы:
- кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";
- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";
- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";
- сямейны клуб "Талака";
- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра свае мінулае;
- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса"; - лекцыя-дыялог "За талакою ўсей сям'ей" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);
- забава "За здаровы лад жыцця";
- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;
- вечарына "Не пусцім наш род на звод";
- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";
- сумесныя народныя святы і абрады;
- гасцеўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";
- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";
- вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";
- шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";
- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;
- інсцэнізацыя казак і паданняў;
- школа маладых бацькоў ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).
- сямейны педсавет "Вопыт выхавання дзяцей".
Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:
- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражываеце?
-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?
-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?
-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?
-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?
-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?
Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да родна роднай спадчыны.